Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн
Red Hot Chili Peppers - Police Station (2011)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Парадак вызначэння Песні Месяца

Праект складаецца з трох частак:

1. Азнаямляльная.

Кожны тыдзень у афіцыйнай суполцы ВК і на сайце радыё “Сталіца” (radiostalica.by) з’яўляюцца 5 песень, якія прайшлі папярэдні адбор рэдакцыі. Трэкі суправаджае інфармацыя аб выканаўцы, творы і г.д.
Любы ахвочы можа азнаёміцца з творамі і біяграфіямі выканаўцаў, каб вызначыцца з тым, каго ён/яна хацеў/ла б чуць у эфіры радыё “Сталіца”. І потым зрабіць свой выбар праз СМС-галасаванне падчас выхаду праграмы ў эфір (нядзеля 15.00).

2. Конкурсная.

Кожную нядзелю ў 15.00 вызначаюцца тры песні-пераможцы тура. Першая вызначаецца шляхам смс-галасавання ў прамым эфіры (“Народны выбар”). Другую абірае партнёр праграмы (“Выбар партнёра”), а трэцюю выбіраюць супрацоўнікі радыё “Сталіца” (“Выбар рэдакцыі”).

3. Эфірная.

Кожны дзень цягам наступнага тыдня ўсе тры песні-пераможцы гучаць у эфіры радыё “Сталіца”.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз анлайн-форму https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfHD0L4BoY4b

← Назад