Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Для тых, хто не спіць". Далей: 06.00 Гімн Рэспублікі Беларусь.
Гучала анлайн
Ведай Нашых! - Nick Raikov - The Lonely Hour

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Аддзел музычных праграм

06 Кастрычніка 2016
Сергей Павленкович

Сяргей Паўлянковіч

1.Як я трапіў на радыёстанцыю "Сталіца"? Як я “патрапіў” на радыёстанцыі “Сталіца”! Сам не чакаў.

2.Радыёстанцыя "Сталіца" для мяне... і цябе, і нас усіх!

3.Самае важнае для мяне... не запісваю. Бо калі гэта сапраўды важнае, то не забудуся.

4.Больш за ўсё мне падабаецца... намітка кобрынскага строю, жывапіс Іераніма Босха і несці лухту з разумным тварам. Так прыемна. Ты яе нясеш, а ўсе азіраюцца і думаюць – што ён там нясе?

5. З музыкі на радыёстанцыі "Сталіца" больш за ўсё люблю... тую што грае ўдзень. А, і ноччу, канешне.

6.Калі б не радыёстанцыя "Сталіца", я б... быў алігархам, жыў бы на Маёрцы (а можа і з маёркай) і гадаваў паўлінаў. Але зараз няма часу.

7.Радуюся, калі...-некалі.

8.Не магу ўтрымацца, калі бачу..., а калі толькі чую, ці адчуваю пах, то магу.

9.Творчыя планы... як аэрапланы. Такія ж вялікія і недасягальныя.

10.Усім жадаю... Устаўце прапушчанае слова. 

← Возврат к списку