Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры дзень, Сталіца!" Далей: 14:00 Навіны.
Гучала анлайн
Bluesville Station - From Out of the Blue (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

"Амкадор" распрацаваў новыя цягавыя акумулятары для сваёй тэхнікі14 Жніўня 2020

ВУП "Амкадор-Радыян" з Аб'яднаным інстытутам машынабудавання НАН стварылі сучасныя літыйіонныя акумулятарныя батарэі для тэхнікі "Амкадор", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Пры распрацоўцы выкарыстаны айчынныя інавацыйныя матэрыялы: графен і арганічны расшыральнік для пасты адмоўнай пласціны.

Батарэі абсталяваны дысплэем з сэнсарным кіраваннем, на якім лёгка можна атрымаць інфармацыю аб тэхнічных параметрах. Таксама яны аснашчаны сістэмай праграмнага кіравання, якая з тэхналогіямі пераменнага току дае магчымасць павялічыць прадукцыйнасць і скорасць электрапагрузчыкаў у сярэднім на 20 працэнтаў у параўнанні са стандартнымі мадэлямі, на 10 працэнтаў павялічыць эфектыўнасць спажывання магутнасці батарэі і пры гэтым да мінімуму скараціць затраты на тэхнічнае абслугоўванне.

Як адзначылі ў прэс-службе, параметры акумулятараў прадаўжаюць удасканальваць.

ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. На прадпрыемстве вырабляюцца 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцужок. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюцца новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.