Слухаць у асобным акне

Слушай любимое!

Сейчас в эфире: Далее:
Гучала анлайн
Tropic Gold - Bad Love (2020)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

"Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках14 Жніўня 2020

"Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках у сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

Палёты ў Вену прыпынены па 15 жніўня, Рыгу - па 16 жніўня, Ларнаку - па 31 жніўня, Ашхабад - па 1 верасня.

Ва ўсе пункты Расіі "Белавія" не будзе лятаць па 21 жніўня (Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - па 24 кастрычніка), ва ўсе пункты Грузіі - па 31 жніўня.

Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 30 сакавіка 2021 года.

Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да 30 сакавіка 2021 года. Усе даныя білетаў пасажыраў захаваны ў сістэме авіякампаніі, таму можна звярнуцца і пасля мяркуемай даты палёту. Змяненне даты вылету магчыма толькі адзін раз.