Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Больш за 20 сталічных артыстаў, музыкантаў і іншых творчых работнікаў атрымалі ўзнагароды08 Кастрычніка 2021

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў устаноў культуры ганаровымі граматамі Мінгарвыканкама і ўпраўлення культуры сталічнай мэрыі, а таксама гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прайшла сёння ў гарадской ратушы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна". Напярэдадні прафесійнага свята больш за 20 сталічных артыстаў, музыкантаў, работнікаў музеяў, тэатраў, бібліятэк, школ мастацтваў атрымалі ўзнагароды за добрасумленную і плённую працу. "Без аб'ектаў культуры, без людзей, якія дораць прыгожае, складана ўявіць жыццё. Уклад, які вы ўносіце ў развіццё нашага горада, каласальны, - адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, звяртаючыся да віноўнікаў урачыстасці. - І гэта вялікая адказнасць, таму што вы працуеце з усімі пакаленнямі, пачынаючы ад самых маленькіх, якім трэба прывіць цёплае стаўленне да нашай культуры, нашай гісторыі. Захаванне і прымнажэнне такога багацця дарагога каштуе".