Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Для тых, хто не спіць”. Далей: 06.00 Гімн Рэспублікі Беларусь.
Гучала анлайн
Stereophonics - Chances Are (2017)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Мінэканомікі ініцыявана прадаўжэнне тэрміну дзеяння ўказа аб падтрымцы эканомікі14 Жніўня 2020

Міністэрства эканомікі ініцыюе прадаўжэнне тэрміну дзеяння ўказа нумар 143 ад 24 красавіка 2020 года "Аб падтрымцы эканомікі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Для выпрацоўкі ўзгодненай пазіцыі аб далейшых мерах па падтрымцы эканомікі міністэрства сумесна з аб'яднаннямі юрыдычных асоб і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (асацыяцыямі і саюзамі) і дзяржорганамі прапрацоўвае тэрміны прадаўжэння прадастаўлення прадугледжаных указам нумар 143 прэферэнцый для суб'ектаў гаспадарання, якія раней не звярталіся за падтрымкай, і для тых, хто атрымаў яе ў другім і трэцім кварталах бягучага года", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Таксама прапрацоўваецца неабходнасць пашырэння пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якія найбольш падпадаюць пад неспрыяльнае ўздзеянне эпідэміялагічнай сітуацыі, зацверджанага гэтым дакументам.

Як адзначылі ў Мінэканомікі, адпаведны праект указа будзе ўнесены ва ўрад.