Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

МПЗ расказала, каму дадаткова з 10 кастрычніка трэба мець касавае абсталяванне 04 Кастрычніка 2021

Міністэрства па падатках і зборах расказала, пры ажыццяўленні якой дзейнасці суб'ектам гаспадарання трэба выкарыстоўваць касавае абсталяванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства. "У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 7 красавіка 2021 г. № 203/4 з 10 кастрычніка ўзнікае абавязак прымянення касавага абсталявання пры гандлі нехарчовымі таварамі на кірмашах, на гандлёвых месцах на рынках; ажыццяўленні гандлю плодаагародніннай прадукцыяй; выкананні работ, аказанні паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці (за выключэннем тэрыторыі сельскай мясцовасці); ажыццяўленні навучання непаўналетніх; аказанні паслуг па прадстаўленні жылых памяшканняў (іх частак) у інтэрнаце і найме жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання", - адзначылі ў МПЗ. У пералічаных вышэй выпадках суб'ектам гаспадарання неабходна загадзя набыць касавыя апараты альбо праграмныя касы; заключыць з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" грамадзянска-прававы дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне касавага абсталявання ў сістэме яго кантролю. Інфармацыя пра мадэлі апаратаў, дазволеных да выкарыстання на тэрыторыі Беларусі, змяшчаецца ў Дзяржаўным рэестры мадэлей касавых апаратаў і спецыяльных кампьютарных сістэм на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. На сайце Інфармацыйна-выдавецкага цэнтра па падатках і зборах можна даведацца інфармацыю пра аператараў праграмных касавых сістэм, праграмных касавых сістэмах і праграмных касах, дапушчаных да выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. "Пры гэтым папярэдне суб'ектам гаспадарання, якія маюць намер выкарыстоўваць касавы апарат, неабходна заключыць дагавор з цэнтрам тэхнічнага абслугоўвання і рамонту касавых апаратаў на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт; якія маюць намер выкарыстоўваць праграмную касу неабходна заключыць дагавор з аператарам праграмнай касавай сістэмы", - расказалі ў міністэрстве. У ведамстве таксама адзначылі, што адсутнасць касавага абсталявання альбо не выкарыстанне яго падчас продажу тавараў, выканання работ, аказанні паслуг у выпадках, калі яго прымяненне абавязкова, у адпаведнасці з артыкулам 13.15 КаАП цягне штраф у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да двухсот базавых велічынь. Акрамя таго, індывідуальным прадпрымальнікам, якія не маюць бягучага (разліковага) рахунку ў банку, якім з 10 кастрычніка неабходна выкарыстоўваць касавае абсталяванне, трэба адкрыць такі рахунак у адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 1 указа ад 22 лютага 2000 г. № 82 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні разлікаў у Рэспубліцы Беларусь".