Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Узнагароджванне пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка ў Купалаўскім01 Кастрычніка 2021

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка на сцэне Купалаўскага тэатра, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. "Фінальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", які пачаўся 18 верасня спектаклем "Фаўст" Вялікага тэатра Беларусі, прадоўжыцца да 28 кастрычніка. У апошні дзень будуць узнагароджаны пераможцы", - адзначылі арганізатары. Конкурс праводзіцца па чатырох секцыях: "Тэатр драмы" (у намінацыях "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны"), "Тэатр лялек", "Музычны тэатр" (у намінацыях "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета" і "Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл"), "Спектакль для дзяцей і юнацтва". У бягучым годзе ў конкурсе прадстаўлены 33 спектаклі і 20 тэатраў з 10 гарадоў Беларусі. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам, а ў якасці выканаўчай дырэкцыі - Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.