Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

"Настаўнік, перад імем тваім": у НББ прэзентавалі тэматычную выставу 04 Кастрычніка 2021

Тэматычную выставу "Настаўнік, перад імем тваім" прэзентавалі ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры. "Спакон веку прафесія настаўніка лічылася адной з самых важных у жыцці любога грамадства, паколькі педагогі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію - выхаванне маладога пакалення. Якім будзе гэтае пакаленне, якія дзяржаўныя асновы падтрымае, як будзе ставіцца да старэйшых - усё гэта шмат у чым залежыць ад настаўнікаў. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы ", - падкрэслілі арганізатары. Выстава налічвае каля 60 дакументаў на англійскай, рускай і беларускай мовах, сярод якіх кнігі, перыядычныя выданні, буклеты. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, МАП). Прадстаўленыя на выставе матэрыялы пазнаёмяць чытача з выданнямі, у якіх раскрываецца сутнасць прафесіі настаўніка, разглядаецца роля педагога ў развіцці чалавека і грамадства. Выставачны праект складаецца з тэматычных раздзелаў: "Настаўнік і яго роля ў выхаванні і адукацыі", "Гісторыя педагогікі", "Дзейнасць вялікіх педагогаў свету" і "Педагагічная адукацыя: нацыянальны і міжнародны вопыт". "Гэта выдатная магчымасць звярнуць увагу на праблемы настаўнікаў на нацыянальным і сусветным узроўнях, прааналізаваць поспехі педагогаў у міжнародным кантэксце. Выстава адрасуецца навукоўцам і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі ", - адзначылі ва ўстанове. Экспазіцыя будзе працаваць па 9 лістапада. Дзень настаўніка быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца больш чым у 100 краінах свету.