Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

У БДУ праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-1905 Кастрычніка 2021

У БДУ праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ. "Студэнты БДУ з 5 кастрычніка змогуць правакцынавацца ў медпункце нумар 1. Час вакцынацыі - з 9.00 да 18.00. Для выбару прадстаўлены тры вакцыны: аднаэтапная "Спадарожнік Лайт", двухэтапная Гам-КАВІД-Вак, або "Спадарожнік V", і кітайская двухэтапная Vero Сell. Акрамя таго, замежныя студэнты БДУ змогуць атрымаць "Спадарожнік Лайт" у медпункце нумар 1 на бясплатнай аснове. Таксама гэты прэпарат прадастаўляецца ў 33-й гарадской студэнцкай паліклініцы. Тут жа студэнты-іншаземцы могуць атрымаць іншыя віды вакцын на платнай аснове", - расказалі ў прэс-службе. У ВНУ нагадалі, што вакцынаванне беларускіх студэнтаў ажыццяўляцца ў 33-й гарадской студэнцкай паліклініцы і філіяле "Аддзяленне Студэнцкая вёска". "У БДУ рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, арганізуюцца лекцыі для студэнтаў і супрацоўнікаў з удзелам медыцынскіх работнікаў. Так, 1 кастрычніка адбылася сустрэча калектыву Ліцэя БДУ з галоўным санітарным урачом Ленінскага раёна Мінска Віктарам Жукоўскім. Акрамя таго, сёння ва ўніверсітэце стартавала тыднёвая акцыя "Прышчэплены ад COVID". У рамках мерапрыемства ўрачы-эпідэміёлагі будуць наведваць факультэты БДУ, дзе ўсе жадаючыя змогуць прайсці працэдуру вакцынавання. Акрамя таго, у ходзе анлайн-кансультацый са спецыялістамі можна будзе даведацца пра важнасць і неабходнасць прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з распаўсюджваннем віруснай інфекцыі", - дадалі ў ВНУ.