Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Вірус на смартфоне жыхаркі Іўеўскага раёна тэлефанаваў за мяжу 04 Кастрычніка 2021

Вірус на смартфоне жыхаркі Іўеўскага раёна тэлефанаваў на замежныя нумары без ведама ўладальніцы. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ГКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч. Жыхарка Іўеўскага раёна атрымала СМС аб запазычанасці на балансе яе нумара на Br200. Жанчына запрасіла дэталізацыю званкоў. Высветлілася, што з яе нумара ішлі выклікі за мяжу. Пры гэтым яна сама нікуды не тэлефанавала. Жанчына звярнулася ў міліцыю, праваахоўнікі прызначылі судовую кампьютарна-тэхнічную экспертызу. "Згодна з заключэннем судовага эксперта, у мабільнай прыладзе, якую прадаставіла жанчына, утрымліваліся больш за 80 файлаў, якiя вызначаюцца антывірусным праграмным забеспячэннем як шкодныя. Некаторыя з такіх праграм маглі поўнасцю кіраваць усталяванымі дадаткамі. У прыватнасці, тэлефанаваць без ведама ўладальніка, адпраўляць паведамленні, кіраваць банкаўскімі рахункамі , прывязанымі да тэлефона ", - расказалі эксперты. Цяпер цяжка вызначыць, як на тэлефон патрапілі вірусы. Магчыма, гэта адбылося пры ўсталяванні праграмы, якая змяшчае шкодны код, або пры пераходзе па сумнеўнай спасылцы. Зараз міліцыя праводзіць праверку. Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, эксперты раяць выконваць правілы бяспекі. У першую чаргу, усталяваць антывірус і праверыць прыладу. Перад гэтым лепш прачытаць водгук пра яе. Таксама не трэба ўсталёўваць ў тэлефон дасланыя невядомымі аўтарамі паведамленняў файлы, пераходзіць па спасылках у лістах ад невядомых адпраўнікоў.