Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Tracer - Too Much (2011-2012)

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Акцыя па растлумачэнню мытнага заканадаўства пройдзе 19 верасня ў пунктах пропуску18 September 2018

Інфармацыйна-растлумачальная акцыя для грамадзян, якія перасякаюць мяжу, пройдзе 19 верасня ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску, размешчаных у рэгіёнах дзейнасці Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай рэгіянальнай і Гомельскай мытняў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Мэта акцыі - максімальнае ўцягванне грамадзян у азнаямленне з базавымі нормамі мытнага заканадаўства. Людзі, якія перасякаюць мяжу, змогуць задаць пытанні спецыялістам мытнай справы, праверыць свае веды ў гэтай сферы, атрымаць брашуры з тлумачэннем заканадаўства.

Мерапрыемства пройдзе напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікаў мытных органаў - Дня мытніка.