Арбеніна марыць выступіць з канцэртам у Валожыне10 Снежня 2018

Расійская спявачка Дыяна Арбеніна марыць выступіць у беларускім Валожыне. Пра гэта яна распавяла ўвечары 9 снежня падчас "Залатога грамафона" у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Самая запаветная мара пра Беларусь, вядома, выступіць у Валожыне, горадзе, дзе я нарадзілася і дзе мы ні разу не ігралі канцэрта. Я думаю, што калі-небудзь мы прыедзем", - сказала спявачка.
Дыяна Арбеніна прызналася, што кожнае выступленне ў Мінску для яе як справаздачны канцэрт, як калісьці гэта было ў музычнай школе. "Так выдатна, што вы любіце гэтую музыку", - звярнулася яна да гледачоў.
"Залаты грамафон" прайшоў у Мінску ў трэці раз. Шоў у "Мінск-Арэне" практычна нічым не адрознівалася ад таго, што раней адбылося ў Маскве.