Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Сталічны навігатар". Далей: 19.00 "Добры вечар, Сталіца!".
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Аўтар Ждуна стварыла новую фантастычную істоту05 Кастрычніка 2018

Скульптар з Нідэрландаў Маргріт ван Бріфорт, якая заваявала сусветную вядомасць як аўтар Ждуна, прадставіла публіцы новы твор. Фатаграфіі скульптуры яна апублікавала ў сваім Instagram. Скульптура ўяўляе сабой дзіўную маршчыністую істоту цялеснага колеру без рук, з чалавечымі нагамі і поўнымі смутку вялікімі вачыма. З-за масіўнага носа і багацця зморшчын істота падобна адначасова на ляжачага цюленя і сабаку пароды шарпей.

У каментары да публікацыі Маргріт ван Бріфорт паведаміла, што ўбачыць яе новы твор можна на выставе ў галандскай Гаазе. Таксама аўтар скульптуры заклікала прыхільнікаў прыдумаць імя для загадкавай істоты, падкрэсліўшы, што мянушка павінна быць англамоўнай.

Прыхільнікі творчасці скульптара з натхненнем адгукнуліся на гэты заклік. Англамоўныя фанаты сталі абыгрываць падабенства істоты са страшным шчанюком (Pugly) і сумны выгляд пачвары (Saddy). Найбольш багатую фантазію прадэманстравалі прыхільнікі тварэнняў ван Бріфорт з Расіі, яны прапанавалі такія рускамоўныя варыянты мянушак, як Равун, Взгрустун, Смірэнец, Жырун, Хачун, Паўзун і іншыя. Мем Ждун здабыў велізарную папулярнасць у пачатку 2017 года. Ён з'явіўся пасля публікацыі ў інтэрнэце фатаграфіі скульптуры Маргріт ван Бріфорт. Па словах аўтара, яна прысвяціла працу пацыентам, якія чакаюць прыёму ў клініцы.