Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Для тых, хто не спіць”. Далей: 06.00 Гімн Рэспублікі Беларусь.
Гучала анлайн
Stereophonics - Chances Are (2017)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Банк БелВЭБ выступае за развіццё краіны ва ўмовах міру і ўзаемаразумення14 Жніўня 2020

Банк БелВЭБ выступае за стваральнае развіццё краіны ва ўмовах міру і ўзаемаразумення. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

"Дзейнасць банка накіравана на абарону інтарэсаў кліентаў і садзейнічанне дынамічнаму развіццю важнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Далейшы эканамічны рост і дабрабыт грамадзян сёння шмат у чым залежаць ад аб'яднання нашых намаганняў па забеспячэнні міру, узаемаразумення і грамадскай згоды. Кожны з нас і ўсе мы разам павінны імкнуцца да стваральнага развіцця, дасягнення сумесных поспехаў у важнейшых галінах эканомікі. Праяўляць сваю волю і ініцыятыву для таго, каб разам будаваць свабодную і моцную краіну для нашых дзяцей і ўнукаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Банк БелВЭБ заклікае грамадзян да мудрых і ўзважаных рашэнняў для забеспячэння міру і бяспекі ў Беларусі. "Давайце прытрымлівацца агульначалавечых каштоўнасцей. Давайце жыць у адной мірнай сям'і пад назвай Беларусь", - падкрэслілі ў банку.