Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры дзень, Сталіца!" Далей: 14:00 Навіны.
Гучала анлайн
Bluesville Station - From Out of the Blue (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Беларусь гатова да аб'ектыўнага дыялогу па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзей у краіне - Макей14 Жніўня 2020

Па ініцыятыве швейцарскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з членам Федэральнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У цэнтры ўвагі знаходзіліся праведзеныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актуальная сітуацыя ў нашай краіне. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць швейцарскаму боку за забеспячэнне бяспекі і парадку ў час галасавання на выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі", - расказалі ў прэс-службе ведамства.

Беларускі бок адзначыў гатоўнасць да канструктыўнага і аб'ектыўнага дыялогу з замежнымі партнёрамі па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзей у Беларусі ў час выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння.

"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні паспяховага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін", - дадалі ў МЗС.