Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Манетны двор - Зазноба (2017) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Беларусь і Латвія правядуць 5 верасня пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва04 September 2018

Латвійска-беларускі Савет дзелавога супрацоўніцтва адбудзецца 5 верасня ў Рызе ў рамках пасяджэння латвійска-беларускай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Беларускай чыгункі, сустаршыня савета Уладзімір Марозаў. "У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі найбуйнейшых бізнес-структур дзвюх дзяржаў. На X юбілейным пасяджэнні савета будуць разгледжаны 12 пытанняў, у тым ліку супрацоўніцтва ў галіне транспарту і лагістыкі, трансгранічнае супрацоўніцтва, ІТ-бізнэс, турызм", - сказаў Уладзімір Марозаў. Савет быў створаны для бізнесменаў Беларусі і Латвіі ў кастрычніку 2008 года з мэтай аператыўнай і якаснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, накіраваных на развіццё ўсіх галін эканомікі.