Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добрай раніцы, Сталіца!". Далей: 11.30 "Эліксір здароўя".
Гучала анлайн
Vox Mira - Преследует цель гонца (2015) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Беларусь у студзені-ліпені павялічыла экспарт турыстычных паслуг на 17,5 працэнта24 Верасня 2018

Беларусь у студзені-ліпені 2018 года павялічыла экспарт турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,5 працэнта да $126,1 млн, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у прэс-цэнтры БЕЛТА. Мінспорту і тураператары прагназуюць, што па выніках 2018 года рынак турыстычных паслуг пакажа рост у параўнанні з 2016 і 2017 гадамі. Такі прагноз робіцца з улікам работы па лібералізацыі візавага рэжыму, пашырэнні меж бязвізавых зон Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама актывізацыі маркетынгавых мерапрыемстваў. З пачатку года Мінспорту з грамадскімі арганізацыямі і бізнесам правяло больш за 20 маркетынгавых мерапрыемстваў у Еўропе, ЗША, Азіі. З 27 ліпеня бязвізавы рэжым прадоўжаны з 5 да 30 сутак. За гэты час паток бязвізавых турыстаў вырас на 42 працэнты. Лідзіруюць па колькасці бязвізавых наведванняў грамадзяне Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі. "Чакаем, што прадаўжэнне тэрміну бязвізавага знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі будзе асабліва спрыяльна ўплываць на дзейнасць санаторна-курортных устаноў нашай краіны. Для курса аздараўлення трэба 8-12 працэдур, а пяцідзённы бязвізавы рэжым не дазваляў гэтага рабіць", - адзначыў Міхаіл Партной. Бягучы год аб'яўлены Годам турызму Беларусі ў Кітаі. З 10 жніўня запрацаваў узаемны бязвізавы ўезд для грамадзян Беларусі і Кітая. Для прыцягнення турпатоку з КНР праводзяцца азнаямленчыя туры для кітайскіх СМІ, сродкі размяшчэння адаптуюцца да стандарту абслугоўвання China Friendly, рыхтуюцца гіды-перакладчыкі кітайскай мовы, выдаюцца рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы і паляпшаецца навігацыя ў Мінску і рэгіёнах на кітайскай мове. Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, за студзень-чэрвень 2018 года Беларусь наведалі 2 137 079 замежных грамадзян, за аналагічны перыяд 2017-га - 1 983 944 (тэмп росту - 107,7 працэнта).