Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Сталічны навігатар". Далей: 19.00 "Добры вечар, Сталіца!".
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Беларусь у 2020 годзе мае намер павялічыць даходы ад экспарту турпаслуг да $ 250 млн05 Кастрычніка 2018

Беларусь у 2020 годзе мае намер павялічыць даходы ад экспарту турпаслуг да $ 250 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 кастрычнiка 2018 года №709, якая ўносіць змены ў дзяржпраграму "Беларусь гасцінная" да 2020 года, паведамляе БЕЛТА. Зводны мэтавы паказчык па экспарту павялічаны у 2018 годзе да $ 208 млн, у 2019-м - да $ 240 млн, у 2020-м - да $ 250 млн. Раней яны былі зацверджаны на ўзроўні $ 163,9 млн, $ 171,8 мільёнаў даляраў і $ 180,9 млн адпаведна. Як паведамлялася, Беларусь у студзені-ліпені 2018 года павялічыла экспарт турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,5% да $ 126,1 млн. Мінспорту і тураператары прагназуюць, што па выніках 2018 года рынак турыстычных паслуг пакажа рост у параўнанні з 2016 і 2017 гадамі. Такі прагноз робіцца з улікам працы па лібералізацыі візавага рэжыму, пашырэнню межаў бязвізавых зон Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама актывізацыі маркетынгавых мерапрыемстваў.