Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добрай раніцы, Сталіца!". Далей: 11.30 "Эліксір здароўя".
Гучала анлайн
Vox Mira - Преследует цель гонца (2015) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Беларускія школьнікі прывезлі ў 2018 годзе з міжнародных алімпіяд 50 медалёў20 Верасня 2018

Беларускія школьнікі прывезлі у 2018 годзе з міжнародных алімпіяд 50 медалёў, паведаміла журналістам кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Анжэла Кудаярава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У міжнародных алімпіядах у бягучым годзе прынялі ўдзел 58 беларускіх школьнікаў, 50 з іх былі адзначаны медалямі. У тым ліку пяцёра прывезлі золата, 19 заваявалі срэбра, 26 адзначаны бронзавымі медалямі. Падрыхтоўка да алімпіяд і паспяховы выступ навучэнцаў, у першую чаргу адзін з паказчыкаў якасці працы настаўніка", - сказала Анжэла Кудаярава.

 Паводле яе слоў, рэспубліканскія алімпіяды дазваляюць выявіць найбольш здольных і адораных дзяцей, а ўжо вяршыняй гэтай працы з'яўляецца ўдзел школьнікаў Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. "Па выніках заключных этапаў рэспубліканскіх школьных алімпіяд арганізуюцца месячныя вучэбна-трэніровачныя зборы, на якіх адбіраюцца прадстаўнікі краіны для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах. Мэта нашага ўдзелу ў такіх спаборніцтвах - прадстаўленне інтарэсаў Беларусі на міжнародным узроўні, умацаванне іміджу краіны, якае надае вялікую ўвагу адукацыйным узроўні школьнікаў ", - адзначыла прадстаўнік Мінадукацыі.