Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Для тых, хто не спіць”. Далей: 06.00 Гімн Рэспублікі Беларусь.
Гучала анлайн
5 Seconds Of Summer - Fly Away (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Беларускія будаўнікі выступаюць за цывілізаваны дыялог14 Жніўня 2020

Беларускія будаўнікі выступаюць за цывілізаваны дыялог. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У Мінбудархітэктуры падкрэслілі, што будаўнікі выступаюць за цывілізаваны дыялог, асуджаючы любыя дзеянні па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. "Кожны з нас мае ўласны пункт гледжання і пэўныя погляды на многія рэчы. Але ўсе мы хочам жыць пад мірным небам, гадаваць дзяцей у краіне, дзе няма насілля і канфрантацыі, спакойна працаваць на карысць беларускага народа. Мы заўсёды ганарыліся мірам на нашай зямлі і нельга дапусціць, каб Беларусь ахапілі беспарадкі, таму што гэты шлях вядзе ў нікуды", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Сёння шматтысячныя калектывы будаўнічых арганізацый прадаўжаюць стабільна працаваць і ўносіць свой уклад у развіццё краіны. "Удзельнікі будаўнічай справы разумеюць, што вытворчасць - не пляцоўка для выказвання сваіх асабістых поглядаў і меркаванняў, а месца, дзе кіпіць работа, а яе толькі прыбаўляецца, паколькі аб'ёмы будаўніцтва ў рэспубліцы пастаянна растуць", - адзначылі ў ведамстве.