Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Адарвірог - Харэя (2015) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Больш за 550 мерапрыемстваў арганізуюць у Мінску ў час дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"11 December 2018

Больш за 550 мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску падчас дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая сёння перад урачыстым адкрыццём гарадской навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У сталіцы будуць арганізаваны дабрачынныя акцыі і ранішнікі, канцэрты і тэатралізаваныя імпрэзы, карнавалы і дыскатэкі - усяго больш за 550 мерапрыемстваў. Паводле папярэдніх ацэнак, у іх возьмуць удзел звыш 145 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак", - распавяла Надзея Вялікая. Паводле яе слоў, толькі на адкрыцці акцыі прысутнічаюць больш за 250 чалавек, у ліку якіх - дзеці з малазабяспечаных сем'яў, рабяты, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, таленавітая і адораная моладзь. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кацярына Дулава, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганна Старавойтава. Ля ўваходу юных наведвальнікаў сустракалі роставыя лялькі, якія запрашалі дзяцей танцаваць, дзецям прапаноўвалі прыняць удзел у майстар-класах па стварэнні цацак з фетру, скуры і футра, паспрабаваць свае сілы ў скрапбукінг і зрабіць аквагрым. Пасля гульняў і конкурсаў гасцей запрасілі на навагодні паказ - сустрэчу з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі. Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала 10 снежня і працягнецца па 11 студзеня. Навагоднія святы, прадстаўленни і ранішнікі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Традыцыйна кіраўнікі дзяржорганаў і прадпрыемстваў, лідэры грамадскіх аб'яднанняў наведаюць сацыяльна значныя аб'екты і павіншуюць дзяцей, падораць ім кампутарную тэхніку, цацкі, спартыўны інвентар, прысмакі. Асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзецям-інвалідам.