Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

БРСМ дае старт патрыятычнаму анлайн-праекту «Подзвіг маладых»03 Мая 2021

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запускае сёння ў сацыяльных медыя рэспубліканскі патрыятычны анлайн-праект «Подзвіг маладых», прысвечаны 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская. «Гэта праект для сучаснай моладзі. Ён расказвае пра жыццё юных беларускіх патрыётаў ваеннага ліхалецця, якія з першага дня вайны сваімі гераічнымі ўчынкамі ў барацьбе з фашысцкімі акупантамі імкнуліся прыносіць карысць роднай краіне. Юнакі і дзяўчаты не перакладвалі адказнасць на старэйшых, а, рана пасталеўшы, змагаліся на фронце, праяўлялі гераічную самааддачу і працаздольнасць у тыле і падполлі», - расказала Наталля Сталпінская. Анлайн-праект «Подзвіг маладых» будзе рэалізаваны з 3 мая па 3 ліпеня ў цэнтральных і рэгіянальных афіцыйных сацыяльных медыя БРСМ у Telegram, Instagram, УКантакце. Сёння важна захаваць гісторыю і расказаць моладзі пра подзвіг нашых равеснікаў, таму ва ўсіх кутках Беларусі актывісты БРСМ уключыліся ў даследчую работу», - падкрэсліла прадстаўнік ЦК БРСМ. Паводле слоў Наталлі Сталпінскай, анлайн-ініцыятыва, якая расказвае пра подзвіг юных абаронцаў Айчыны, стане састаўной часткай шматступеньчатага рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога з'яўляецца чырвона-зялёная стужка ў спалучэнні з яблыневым цветам. «У гэтыя дні па ўсёй краіне будзе рэалізавана больш за 500 мерапрыемстваў праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Напрыклад, з 1 мая сімвал праекта ўпрыгожыў аватаркі ўсіх афіцыйных паблікаў маладзёжнага саюза ў сацсетках і мэсэнджарах, а ўжо заўтра мы прапануем моладзі паўдзельнічаць у рэспубліканскім творчым конкурсе «Мы памятаем», - дапоўніла яна.