Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры вечар, Сталіца!". Далей: 18.00 Навіны.
Гучала анлайн
FunDogs - Небо (2016) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

БЧ з 12 снежня прызначае цягнік Мінск-Казань03 Кастрычніка 2018

Беларуская чыгунка з 12 снежня прызначае цягнік №328 / 327 Мінск-Казань, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ. Цягнік будзе курсіраваць круглы год адзін раз на тыдзень. Адпраўленне з Мінска - па серадах у 21.55, прыбыццё ў Казань - па пятніцах у 17.53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 7.43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 5.13. Маршрут будзе пралягаць праз буйныя адміністрацыйныя цэнтры Расіі: Смаленск, Тулу, Ряжск, Пензу, Сызрань і Ульянаўск. У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Гомель-Казань і Брэст-Казань, якія дазволяць звязаць Гомель, Магілёў, Оршу, Брэст, Баранавічы з буйнымі рэгіёнамі Расіі. Таксама расклад цягніка прадугледжвае зручную перасадку з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) на станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці - на станцыі Орша-Цэнтральная. Рэалізацыя праязных дакументаў пачнецца за 45 сутак да адпраўлення цягніка.