Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: Музыка на “Сталіцы”. Далей: 11.30 “Тэхнаманія”.
Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Электронны кірмаш вакансій мінскіх прадпрыемстваў пройдзе 6 мая04 Мая 2021

Больш за 500 прапаноў аб працаўладкаванні, у тым ліку для навучэнскай і студэнцкай моладзі, чакае наведвальнікаў электроннага кірмашу вакансій з удзелам прадпрыемстваў сталіцы 6 мая, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by. У кірмашы прымуць удзел такія арганізацыі, як КУП "ЖЭУ нумар 4 Партызанскага раёна Мінска", ДП "Рамаўтадар Кастрычніцкага раёна Мінска", ДП "Мінсктранс" (два філіялы), ААТ "Керамін", ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ", ААТ "Мінскрамбуд", ААТ "МТЗ", РУП "Белмедпрэпараты", РУП "Белсаюздрук". Наведвальнікі кірмашу змогуць у анлайн-рэжыме азнаёміцца з варыянтамі працаўладкавання, удакладніць нюансы, накіраваць рэзюмэ, атрымаць запрашэнне на гутарку або кансультацыю. Пасля заканчэння кірмашу вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце www.gsz.gov.by.