Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Адарвірог - Харэя (2015) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Галоўная гарадская ёлка Гомеля запаліць сёння агні11 December 2018

Галоўная гарадская ёлка Гомеля, усталяваная на плошчы Леніна, запаліць сёння агні. На яркае мерапрыемства дзяцей і дарослых запрашаюць да 18.00, паведамілі БЕЛТА у Гомельскім гарвыканкаме. Арганізатары абяцаюць вясёлыя забавы, масавыя гульні, карагоды вакол навагодняй прыгажуні з Дзедам Марозам і Снягуркай. Таксама ў праграме - конкурсы і выступленні лепшых артыстаў абласнога цэнтра. На сцэне разгорнецца займальнае казачнае прадстаўленне, удзельнікамі якога стануць казачныя героі - волат і яго конь Юлій, Васіліса Прэкрасная, а таксама галоўныя сімвалы адыходзячага года - Сабака і надыходзячага - Свіння. Самыя эрудзіраваныя юныя гледачы выпрабуюць свае сілы ў навагодніх загадках. На плошчы будзе працаваць і святочны гандаль, наведвальнікам прапануюць розныя прысмакі і гарачыя напоі. "Ад таго, колькі ўсмешак заззяе на тварах усіх, хто прыйшоў на свята, і будзе залежаць, ці ўдасца Дзеду Марозу запаліць чароўныя агні на навагодняй ялінцы і падарыць усім жыхарам Гомеля і яго гасцям веру ў сапраўдныя цуды, ў выкананне ў новым годзе самых патаемных жаданняў" , - адзначылі арганізатары свята.