Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Gossip - Perfect World (2012)

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Галоўную ёлку Беларусі пачалі мантаваць на Кастрычніцкай плошчы20 November 2018

Галоўную ёлку Беларусі пачалі мантаваць сёння на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Вышыня пухнатай прыгажуні складзе каля 34 м, металічны каркас апрануць у ігліцу і развесяць шары. Разыначкай ўбору стане ілюмінацыя з выкарыстаннем піксельных тэхналогій. На ўстаноўку канструкцыі і афармленне лапкамі спатрэбіцца 5-6 дзён, затым да работ пачнуць спецыялісты прадпрыемства "Мінгарсвятло". Чакаецца, галоўная ёлка Беларусі зазіхаціць агнямі з сярэдзіны снежня. Пакуль у цэнтр сталіцы толькі пачалі вывозіць металічныя элементы. Горад упрыгожаць святочнымі сцяжкамі і арт-аб'ектамі, аб'ёмнымі светлавымі фігурамі. На будынку педагагічнага універсітэта традыцыйна размесціцца пано на навагоднюю тэматыку. Прыбраныя елі з'явяцца каля Мінгарвыканкаму, Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту, спартыўных комплексаў "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Лядовага палаца, Ратушы, выставачнага цэнтра "Белэкпо", Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і інш.