Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн
New Years Day - Scream (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Караеў перапрасіў за траўмы выпадковых людзей на вулічных акцыях14 Жніўня 2020

 Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры тэлеканала ОНТ перапрасіў за траўмы выпадковых людзей на вулічных акцыях пратэсту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры любой масавай сутычцы, пры спыненні групавых альбо масавых парушэнняў грамадскага парадку атрымліваецца так, што ўздзейнічаюць на тых, хто спецыяльна на гэта ішоў, і на тых, хто аказаўся побач, не сыйшоў своечасова, не здолеў адскочыць. Вось за гэтых людзей, тых, каму дасталася, я як камандзір хачу ўзяць на сябе адказнасць і перапрасіць чыста чалавеча перад гэтымі людзьмі", - сказаў Юрый Караеў.

 

Адказваючы на пытанне, ці могуць выпадковыя людзі стаць закладнікамі гэтай сітуацыі, міністр адзначыў, што так насамрэч і адбываецца. Пры гэтым ён лічыць, што ёсць сапраўды мірныя людзі, трапіўшыя "пад раздачу", а ёсць тыя, хто маскіруецца пад мірнае насельніцтва.

 

На думку Юрыя Караева, затрыманых мірных людзей павінны адпускаць як мага хутчэй, і гэта ўжо робіцца. "Я наогул не крыважэрны чалавек і не жадаю ніякага гвалту. Усе ж нашы грамадзяне. Ва ўсіх сям'і, дзеці", - сказаў Юрый Караеў.

Па яго словах за трое сутак на праваахоўнікаў здзейснілі 11 наездаў.

 

"Усяго за трое сутак было здзейснена 11 свядомых наездаў на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў. Гэты замах на забойства, па сутнасці", - сказаў Юрый Караеў.

 

Па яго меркаванню, такія дзеянні здзяйсняюцца для эскалацыі гвалту, каб спарадзіць нянавісць.

 

Юрый Караеў паінфармаваў, што параненыя больш 50 супрацоўнікаў міліцыі. З іх 10 атрымалі траўмы пры наездах. "Ёсць апёкі ад піратэхнікі, вывернутыя суставы - я гавару пра сур'ёзныя траўмы. А у гэтых хлопцаў, у салдат унутраных войскаў, таксама ёсць бацькі. І у амапаўцаў ёсць бацькі, дзеці, жонкі, якое ім?", - задаўся ён пытаннем.

 

Кіраўнік МУС таксама выказаўся супраць цкавання, у тым ліку ў інтэрнэце, у стаўленні праваахоўнікаў і іх сем'яў.