Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Карпенка: экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ 10 Чэрвеня 2021

Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ. Пра гэта паведаміў падчас парламенцкіх слуханняў "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення" міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Улічваючы важнасць гістарычных ведаў у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення, Міністэрства адукацыі ініцыіруе ўключэнне іспыту па гісторыі Беларусі як абавязковага пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі", - сказаў Ігар Карпенка. На слуханнях абмяркоўваюцца стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. У прыватнасці, узаемадзеянне арганізацый рэальнага сектара эканомікі з ўстановамі прафесійнай адукацыі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў і арганізацыя апераджальнай падрыхтоўкі кадраў у каледжах, удасканаленне адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, магчымасці дадатковай адукацыі ў папулярызацыі і развіцці навыкаў і ўменняў адораных дзяцей і моладзі, ролю маладзёжага руху ў фарміраванні грамадзянскай адказнасці навучэнцаў. У слуханнях прымаюць удзел дэпутаты і сенатары, прадстаўнікі міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іншых дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў.