Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Карэйскі мастак стварыў Bluetooth-калонку, якая можа візуалізаваць музыку пры дапамозе ферамагнітнай вадкасці 03 Мая 2021

Карэйскі мастак Дакд Юнг стварыў Bluetooth-калонку, якая можа візуалізаваць музыку пры дапамозе ферамагнітнай вадкасці. Ферамагнітная вадкасць моцна палярызуецца ў прысутнасці магнітнага поля, і менавіта гэтую яе асаблівасць выкарыстаў вынаходнік. У задняй частцы корпуса прылады ён устанавіў электрамагніт, яго магутнасць змяняецца ў залежнасці ад тэмпу прайграваемай музыкі. Такім чынам чорная вадкасць можа фізічна рэагаваць на пэўныя частоты ў мелодыі. Стваральнік незвычайнай калонкі надрукаваў яе корпус на 3D-друкарцы, пасля чаго адшліфаваў яго і ўстанавіў унутр тры накіраваных уверх дынаміка, ўзмацняльнік гуку і Bluetooth-модуль. Спераду ён размясціў шкляны кантэйнер з апрацаванымі сценкамі для таго, каб ферамагнітная вадкасць не прыліпала. На панэлі калонкі знаходзяцца два рэгулятара: адзін змяняе гучнасць, а другі гукавую частату, на якую рэагуе феравадкасць. Калі абраць нізкія частоты і ўключыць якую-небудзь танцавальную музыку, то чорнае рэчыва пачне рытмічна мяняцца.