Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
- Манускрыпт

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Кот па мянушцы Беларусь стаў зоркай інтэрнэту ў ЗША05 November 2018

Кот па мянушцы Беларусь стаў зоркай Instagram ў ЗША, паведамляе Coleandmarmalade. Беларусь даволі доўгі час правёў у прытулку, куды яго аддалі папярэднія гаспадары. Ката не жадалі забіраць з-за прыроджанай касавокасці. Але чатыры месяцы таму яго забралі ў новую хату. Цяпер Беларусь жыве ў Сан-Францыска.

Па словах новай гаспадыні ката Рейчел, "яна закахалася ў гэтага ката і тут жа пачала планаваць, як дабрацца ў гэты прытулак". Дзяўчына забрала ката і стварыла яму старонку ў сацсетцы, дзе распавядае пра яго жыццё. Сёння ў Беларусі 25 тыс. падпісчыкаў па ўсім свеце. Сама жывёла вельмі ласкавая і дружалюбівая. Беларусь не пакідае сваю гаспадыню ні на хвіліну і заўсёды ідзе за ёй. Акрамя таго, ён выдатна сацыялізаваны і не любіць знаходзіцца ў адзіноце.

На жаль, чаму першыя гаспадары ката назвалі як Беларусь, невядома.