Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Ну і дзянёк!” Далей: 14.00 Навіны, спорт.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Лукашэнка прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі05 Кастрычніка 2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У нас школьнікі ўжо нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны ўжо не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сябе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту - тое, што трэба да стала", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. За ўніверсітэтамі і школамі маглі быць замацаваны сады з пладовымі культурамі, сказаў кіраўнік дзяржавы. "Гектараў 15-20. І яны ўбяруць гэта. Мы забудзем, што такое польскі яблык: сваіх яблыкаў будзе дастаткова. Элементарна, здаецца, але не робім", - канстатаваў Прэзідэнт.