Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Адарвірог - Харэя (2015) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

МЗС прапаноўвае павялічыць тэрмін знаходжання ў Беларусі замежнікаў без рэгістрацыі да 30 дзён11 December 2018

Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі ў органах унутраных спраў прапануецца падоўжыць да 30 дзён, паведаміў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення - начальнік упраўлення аналізу, планавання візавай і тарыфнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандр Ганевіч сёння на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА . "Мы выступалі і будзем выступаць за тое, каб падоўжыць тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён. Гэтая праблема, пра якую ўсе кажуць: можна знаходзіцца без рэгістрацыі 5 дзён. Мы яе паспрабуем зрушыць хаця б, можа, на 15 дзён" , - сказаў Аляксандр Ганевіч. У Беларусь за 9 месяцаў 2018 года заехала за 3,6 млн замежных грамадзян, што на 8,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.