Слухаць у асобным акне

Слушай любимое!

Сейчас в эфире: “Рэтра-калекцыя”. Далее: 16.00 Навіны.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Мінскі заапарк правядзе 9 жніўня пенную вечарыну ў стылі TikTok 21 Ліпеня 2021

Мінскі заапарк адзначыць дзень нараджэння святочнай праграмай, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў асветніцкім аддзеле ўстановы. "На маштабным свяце арганізуюць мерапрыемствы, якія будуць цікавыя дзецям і дарослым. Асноўнымі забаўкамі стануць пенная дыскатэка ў стылі TikTok і шоу мыльных пузырроў. Акрамя гэтага на пляцоўцы заапарка будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і тэматычныя фотазоны. Кульмінацыяй свята стане святочны торт", - распавялі ў аддзеле. Уключаць у актыўнасці гасцей на мерапрыемстве будуць казачныя персанажы, сярод якіх Нептун і Русалачка. На пляцоўцы таксама пройдуць паказальныя выступленні гуртка "Коні і поні". Па традыцыі ў час свята наведвальнікі змогуць прагуляцца па тэрыторыі заапарка, паназіраць за кармленнем жывёл і наведаць выставу кантактных звяроў. У калекцыі заапарка - каля 2,5 тыс. экзатычных жывёл і рэдкіх прадстаўнікоў фауны Беларусі. Свята пачнецца ў 13.00.