Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: Музыка на “Сталіцы”. Далей: 11.30 “Тэхнаманія”.
Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Маладзёжны форум «Святло Вялікай Перамогі» стартуе 4 мая ў БДУ04 Мая 2021

Трохдзённы маладзёжны форум "Святло Вялікай Перамогі" стартуе сёння ў БДУ на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу "Брыганціна". Мерапрыемства прымеркавана да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ. Удзельнікамі форуму стануць больш за 150 прадстаўнікоў студэнцкіх аб'яднанняў БДУ. Гэта члены студэнцкага саюза, савета стараст, зямляцтваў, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, БРСМ, студэнцкага савета па якасці адукацыі і каардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання студгарадка БДУ. У першы дзень пройдуць трэнінгі на камандаўтварэнне і квіз "Гістарычная памяць аб вайне", дзе трэба будзе адказаць на пытанні па гісторыі падзей 1941-1945 гадоў, адгадаць ваенныя песні, фільмы. Праграма ўключае таксама прагляд дакументальнай кінастужкі "Ржэў. 500 дзён у агні". Перад трансляцыяй фільма аб яго стварэнні, апісваемых падзеях раскажа дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін. У другі дзень работы форуму студэнты стануць удзельнікамі адкрытых лекцый выкладчыкаў факультэтаў журналістыкі і гістарычнага, а таксама супрацоўнікаў псіхалагічнай службы. На выбар будзе прапанавана шэсць тэматычных секцый: "У вайны не жаночы твар", "Сям'я ў гады вайны", "Маршалы Перамогі", "Беларусь партызанская", "Подзвігі журналістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны". У гэты ж дзень адбудзецца прэзентацыя праектаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Так, студэнты гістарычнага факультэта прадставяць першыя дзве часткі чатырохсерыйнага дакументальнага фільма "Памяць і слава", прымеркаванага да 100-гадовага юбілею БДУ і прысвечанага прадстаўнікам адукацыі, навукі, палітыкі, культуры, якія ў розныя гады працавалі ў БДУ. Завершыцца форум ушаноўваннем пераможцаў квіза і творчым канцэртам ваеннай тэматыкі. Маладзёжны форум праводзіцца штогод і накіраваны на фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, захаванне гістарычнага і ваеннага мінулага Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.