Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: Навіны+спорт. Далей: 18.10 "Навігатар".
Гучала анлайн
- Сталіца Спорт

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

МУС будзе прадастаўляць даныя аб затрыманых праз гарачую лінію14 Жніўня 2020

МУС запускае работу гарачай лініі, праз якую будзе інфармаваць грамадзян аб месцазнаходжанні асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

"У 14.00 у МУС Беларусі адкрываецца гарачая лінія, па тэлефонах якой можна даведацца аб месцазнаходжанні грамадзян, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах па краіне. Можна пакінуць кантактную інфармацыю для зваротнай сувязі ў выпадку, калі грамадзяніна няма ў спісах", - растлумачыла Вольга Чамаданава.

Тэлефоны для ўдакладнення інфармацыі: 

па Мінску - (017) 218-73-92, 218-73-40, 239-43-84;
па Брэсцкай вобласці - (0162) 20-55-87;
па Віцебскай вобласці - (0212) 24-03-29;
па Гомельскай вобласці - (0232) 96-74-47;
па Гродзенскай вобласці - (0152) 79-72-20, 102;
па Мінскай вобласці - (01795) 5-24-32, 102;
па Магілёўскай вобласці: 102.

Таксама МУС заклікае сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб кантактных тэлефонах у Telegram-канале, на сайце міністэрства і ў сацыяльных сетках.