Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры вечар, Сталіца!". Далей: 20.00 Навіны.
Гучала анлайн
Conception - Quite Alright (2018)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

АБСЕ заклікала Украіну і Расію да стрыманасці27 Лістапада 2018

Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе ва ўрэгуляванні на Данбасе Марцін Сайдзік і старшыня Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Ертурул Апакан заявілі аб занепакоенасці сітуацыяй у Азоўскім моры і заклікалі бакі праяўляць стрыманасць, паведамляе Укрінфарм са спасылкай на прэс-службу АБСЕ.

"Гаворачы аб нядаўнім развіцці сітуацыі, якая прывяла да ўзмацнення напружання паміж Украінай і РФ, Сайдзік і Апакан заклікалі бакі праяўляць стрыманасць і ўстрымацца ад пагаршэння сітуацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Сайдзік і Апакан заявілі, што рознагалоссі неабходна ўрэгуляваць палітычнымі і дыпламатычнымі метадамі.

Абвастрэнне сітуацыі ў Керчанскім праліве абмяркоўвалася 26 лістапада на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ. Гэтай жа тэме было прысвечана экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра камандавання Ваенна-марскіх сіл Украіны, 25 лістапада караблі ВМС УС Украіны ў складзе двух малых браніраваных артылерыйскіх катараў "Бярдзянск" і "Нікопаль" і рэйдавага буксіра "Яны Капу" ажыццяўлялі планавы пераход з порта Адэсы ў порт Марыупаль Азоўскага мора. "Аб намеры ажыццявіць пераход было загадзя заяўлена ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі ў мэтах забеспячэння бяспекі суднаходства. Аднак насуперак Канвенцыі ААН па марскім праве і Дагавору паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскага праліва пагранічныя караблі РФ - пагранічныя катары тыпу "Собаль", ПВКР "Дон", катары тыпу "Мангуст", МПК "Суздалец" - ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць караблёў ВМС УС Украіны", - заявілі ў прэс-цэнтры. Ваенна-марскія сілы Украіны таксама паведамілі, што як мінімум шасцёра ўкраінскіх ваеннаслужачых атрымалі раненні. Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны Украіны, злучэнні і часці Узброеных Сіл Украіны прыведзены ў стан баявой гатоўнасці. Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў з-за сітуацыі ў Керчанскім праліве агучыў падтрыманую прэзідэнтам Украіны ініцыятыву аб увядзенні ў краіне ваеннага становішча.

Як паведаміў ТАСС са спасылкай на даныя ФСБ Расіі, караблі ВМС Украіны "Бярдзянск", "Нікопаль" і "Яны Капу", якія парушылі раніцай 25 лістапада расійскую граніцу, вечарам зрабілі чарговую спробу незаконных дзеянняў у межах тэрытарыяльнага мора РФ. На патрабаванні караблёў і катараў пагранслужбы ФСБ і Чарнаморскага флоту, якія суправаджалі іх, аб неадкладным спыненні ўкраінскія судны не рэагавалі і ажыццяўлялі небяспечнае манеўраванне. Каб спыніць украінскія караблі, была прыменена зброя. Па факце парушэння дзяржграніцы ўзбуджана крымінальная справа. Пасля таго, як караблі пайшлі да Керчанскага праліва, праход праз яго для грамадзянскіх суднаў быў закрыты. Пазней Керч-Енікальскі канал у Керчанскім праліве быў адкрыты для руху грамадзянскіх суднаў.