Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Coldplay - Clocks

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Каля 20 інфакропак для турыстаў адкрыецца ў Мінску да II Еўрапейскіх гульняў08 October 2018

Падчас II Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць працаваць каля 20 інфакропак для турыстаў, паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар Інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск" Алена Пліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Госці змогуць даведацца пра славутасці сталіцы каля спартыўных аб'ектаў, месцаў пражывання, у фанзоне, а таксама ў стацыянарных павільёнах па продажы сувеніраў у Верхнім горадзе, Траецкім прадмесці, на чыгуначным вакзале, у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Плануецца стварыць спецыяльны раздзел для турыстаў у мабільным дадатку, прысвечаным маючай адбыцца спартыўнай падзеі. Тут размесцяць усю неабходную інфармацыю аб спаборніцтвах, турыстычным патэнцыяле горада, працы транспарту. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 201 камплект медалёў. Атлеты будуць змагацца ў 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту. На мерапрыемстве чакаецца каля 18 тыс. афіцыйных удзельнікаў, спаборніцтвы плануецца трансляваць на 160 краін.