Слухаць у асобным акне

Слушай любимое!

Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Каля 200 арганізацый прымуць удзел у Energy Expo - 202105 Кастрычніка 2021

Каля 200 арганізацый прымуць удзел у XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo - 2021, які пройдзе з 12 па 15 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава ў прэс-цэнтры БЕЛТА. "У гэтым годзе беларуская энергасістэма адзначае сваё 90-годдзе. Мы накіроўваем усе намаганні на тое, каб юбілейны форум быў дастойным, цікавым для ўсіх удзельнікаў мерапрыемствам. У форуме будуць прымаць удзел больш за 200 арганізацый, яго будуць актыўна асвятляць сродкі масавай інфармацыі. У час мерапрыемства мы абмяркуем стратэгічныя напрамкі развіцця энергетычнай сферы, важныя для жыхароў нашай краіны", - сказала Вольга Пруднікава. Праграма форуму ўключае міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра", Oil&Gas Technologies, "Атамэкспа-Беларусь", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад" і XXV Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс. У дні форуму пройдуць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, на якіх будуць прадстаўлены сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі. Удзельнікі абмяркуюць эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі, перспектывы развіцця зялёнай эканомікі, актуальныя пытанні ў галіне павышэння энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, магчымасці далейшага развіцця ў краіне электратранспарту. Размова таксама пойдзе пра лічбавізацыю паліўна-энергетычнага, вытворчага і нафтахімічнага комплексаў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў для паліўна-энергетычнай і іншых галін. Традыцыйна праграма форуму прадугледжвае правядзенне выстаўкі - у гэтым годзе свае дасягненні на ёй прадставяць каля 200 кампаній і арганізацый з 7 краін. Гэта вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны і прамысловасці Беларусі, а таксама вядомыя сусветныя брэнды. У дні форуму пройдзе конкурс інавацыйных і стартап-праектаў Belarus Energy Award - 2021, будуць падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Лідар энергаэфектыўнасці - 2021". Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo - 2021 накіраваны на пашырэнне інавацыйных тэхналогій і перадавога вопыту ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці ў паліўна-энергетычным комплексе і прамысловасці.