Каля 500 га садоў закладваецца ў Беларусі штогод05 September 2018

Каля 500 га садоў закладваецца ў Беларусі штогод, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Таццяны Карбановіч, пакуль айчынныя вытворцы не ў поўнай меры забяспечваюць патрэбнасці рынку ў яблыках і іншай садавіне, ягадах. У краіне прынята праграма, якая прадугледжвае развіццё пладаводства. У тым ліку вытворцам аказваецца дзяржаўная падтрымка.
"Штогод у рэспубліцы закладваецца каля 500 га садоў. Цяперашняй вясной саджанцы ўжо высаджаны на плошчы каля 100 га. Асноўныя пасадкі запланаваны на восеньскі перыяд", - адзначыла Таццяна Карбановіч.