Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: “Рэтра-калекцыя”. Далей: 16.00 Навіны.
Гучала анлайн

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках Мінска пачнуць уключаць 11 кастрычніка08 Кастрычніка 2021

У Мінску 11 кастрычніка пачнуць уключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях. Адпаведнае рашэнне прынята сёння ў Мінгарвыканкаме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна". У дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных і ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках сталіцы ацяпленне пачалі ўключаць ужо 20 верасня. У жылыя дамы мінчан цяпло пачало паступаць на два дні пазней. Тады ж пацяплелі батарэі і ў сталічных інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі і тэатрах. Па правілах у сацыяльныя ўстановы (аховы здароўя, адукацыі, культуры і некаторыя іншыя) падача цяпла ажыццяўляецца пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён 10 градусаў цяпла і ніжэй. Калі тэмпература апускаецца да 8 градусаў цяпла і ніжэй на працягу пяці сутак, пачынаюць падаваць цяпло і ў жылфонд. Трэцім этапам падключэння становяцца адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі.