Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добрай раніцы, Сталіца!". Далей: 09.00 Навіны.
Гучала анлайн
Pavel Arakelian - Swing Low Sweet Chariot (2010) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Першыя матчы 27-га чэмпіянату Беларусі па хакеі адбудуцца ў Маладзечне і Мінску05 Верасня 2018

Першыя матчы 27-га чэмпіянату Беларусі па хакеі ў дывізіёне А экстралігі адбудуцца сёння ў Маладзечне і Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" прымуць на сваёй пляцоўцы жлобінскі "Металург" (19.00), а моладзевая зборная Беларусі (U-20) згуляе на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" з супернікамі з "Гомеля" (19.00).

Усяго ў дывізіёне А экстралігі згуляе 8 каманд. Акрамя квартэта вышэйназваных клубаў, гэта дзейны чэмпіён "Нёман", мінскае "Юнацтва", салігорскі "Шахцёр" і хакейны клуб "Ліда".

Чэмпіён экстралігі сезона-2017/2018 "Нёман" і сярэбраны прызёр "Юнацтва" свае першыя матчы ў экстралізе ў сувязі з удзелам у Лізе чэмпіёнаў правядуць 11 верасня.

Рэгулярны чэмпіянат у дывізіёне А працягнецца да 2 сакавіка, пасля чаго адбудуцца матчы плэй-оф, апошняя гульня фінальнай серыі павінна прайсці 14 красавіка.