Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добрай раніцы, Сталіца!". Далей: 11.30 "Эліксір здароўя".
Гучала анлайн
Belle Morte - The Game (2018) бел

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Польшча рыхтуецца забараніць ўезд замежнікам без прышчэпак06 Лістапада 2018

Міністэрства аховы здароўя Польшчы працуе над законапраектам, які б забараняў ўезд у краіну замежнікам без прышчэпак, паведамляе польская газета Rzeczpospolita са спасылкай на міністра аховы здароўя Польшчы Лукаша Шумоўскага.

Адной з прычын падобных мер з'яўляецца ўспышка адзёру ў краіне. Так, у Варшаве і ваколіцах за апошні час зарэгістравана 17 выпадкаў захворвання. У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што адзёр трапіла ў краіну разам з інфіцыраванымі замежнікамі.

Па словах Лукаша Шумоўскага, эпідэмія адзёру Польшчы не пагражае, паколькі ў краіне да 95% грамадзян прышчэплены ад гэтага захворвання. Аднак прыняцце закона, які б забараняў бы ўезд некаторым замежнікам, можа стаць эфектыўнай мерай папярэджання вірусных захворванняў.

У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы таксама адзначылі, што пакуль не вырашана пытанне аб забароне ўезду для непрышчэпленых грамадзян ЕС, бо гэта ідзе насуперак з правам свабоднага перамяшчэння людзей у рамках шэнгена.