Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
FunDogs - Небо (2016) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Прэмію "Паспяховы старт" заснавалі ў Гродзенскай вобласці для маладых педагогаў13 September 2018

Прэмію для маладых педагогаў заснавалі ў Гродзенскай вобласці грамадскія аб'яднанні. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка.

Прэмія "Паспяховы старт" - сумесны праект прафсаюза і абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

"Удзел у конкурсе змогуць прыняць каля 3 тыс. маладых педагогаў. Гэта будуць настаўнікі-прадметнікі, выхавацелі дашкольных устаноў, сацыяльныя педагогі, дэфектолагі, майстры вытворчага навучання, педагогі-псіхолагі і іншыя катэгорыі работнікаў адукацыі з усіх раёнаў вобласці. Спадзяемся, прэмія стане стымулам для іх далейшага самаразвіцця і ўдасканалення прафесійнага майстэрства ", - адзначыла Вера Грышэчка.

Заяўкі на ўдзел змогуць падаць педагогі, стаж якіх не перавышае 3 гады. Намінантаў на ўзнагароды вызначаць на конкурснай аснове ў два этапы: раённым і абласным. Пры ацэнцы журы будзе ўлічваць не толькі вынікі практычнай дзейнасці маладых педагогаў, іх актыўнасць у прафесійных конкурсах, фестывалях, канферэнцыях і выставах, але і асобасныя, дзелавыя якасці, удзел у жыцці калектыву і грамадскіх арганізацый.