Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: Музыка на “Сталіцы”. Далей: 11.30 “Тэхнаманія”.
Гучала анлайн
- Радыё Сталіца - Слухай любімае!

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

Прызёрамі радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» сталі 144 фіналісты04 Мая 2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё абнародаваў вынікі X Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" - прызёрамі юбілейнага праекта сталі 144 фіналісты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Два туры ўнікальнага творчага спаборніцтва прайшлі ў красавіку ў дыстанцыйным фармаце, а апошні тыдзень месяца ў час фінальнага трэцяга тура падарыў арганізатарам і калегіі журы дзясяткі гадзін жывога выканання ўдзельнікамі-салістамі вакальных і інструментальных твораў у студыі Дома радыё. У калектыўных харавых, аркестравых і ансамблевых намінацыях фінальны тур паспяхова прайшоў анлайн. Юбілейны, дзясяты па ліку праект стаў самым маштабным за ўсю сваю гісторыю, сабраўшы 632 заяўкі на ўдзел ад дзяцей з розных куткоў краіны. Рашэннем экспертнай калегіі Гран-пры конкурсу прысуджана 5 удзельнікам праекта ў розных намінацыях: Валерыі Шманай (Жодзіна), Вікторыі Янушкевіч (Ракаў), народнаму хору "Радзейка" (Гомель), народнаму ансамблю цымбалістаў "Лілея" (Брэст) і народнаму духавому аркестру УА "МДМК імя Агінскага" (Маладзечна). Лаўрэатамі I, II і III ступеней вызначаны 76 салістаў і калектываў, спецыяльных дыпломаў праекта ўдастоены 63 удзельнікі. Поўны спіс імёнаў пераможцаў конкурсу даступны на афіцыйным сайце Першага нацыянальнага www.radio1.by і ў Telegram-канале "Радыё_1". Доўгачаканая цырымонія ўзнагароджання і ўшаноўвання ўладальнікаў Гран-пры, лаўрэатаў і дыпламантаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" адбудзецца 6 мая ў 10.00 у Вялікай студыі Дома радыё. Усе пераможцы атрымаюць памятныя ўзнагароды, а таксама права на ратацыю ў эфіры галоўнага радыёканала краіны. З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, а па выніках мінулагодняга конкурсу ганаровых стыпендый і прэмій удастоены 43 салісты і калектывы.