Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
FunDogs - Небо (2016) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Пяць новых зон платнай паркоўкі з'явяцца ў Мінску з 3 снежня22 October 2018

Пяць парковак у Мінску з 3 снежня стануць платнымі, паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Паркоўкі сталіцы".

Кіроўцам прыйдзецца плаціць за стаянку па вул. Калектарная (абодва бакі ад вул. Няміга да вул. Сухая), вул. Бабруйская (абодва бакі ад вул. Ульянаўская да вул. Свярдлова), вул. Акадэмічная (абодва бакі ад пр. Незалежнасці да вул. Платонава), вул. Сурганава (абодва бакі ад пр. Незалежнасці да вул. Платонава) і вул. Энгельса (ад вул. Кірава да вул. Ульянаўская).

Усяго ў Мінску налічваецца 50 зон платнай паркоўкі больш чым на 3,7 тыс. месцаў, з іх 8 закрытых на 590 месцаў. Да 2020 года плануецца абсталяваць каля 25 тыс. платных месцаў для паркоўкі ў межах 2-га гарадскога транспартнага кальца.

Прадугледжаны розныя варыянты аплаты: з дапамогай SMS-паведамлення, USSD-запыту, мабільнага дадатку для смартфона і інтэрнэт-банкінгу, а таксама праз плацежны тэрмінал або па карце паркоўкі. Устаноўлены тры тарыфы: Br1, Br2 і Br5 у гадзіну. Даражэй за ўсё каштуе паслуга ў раёне Верхняга горада.