Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
NGe - Утро (2018) бел

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у верасні прамыя тэлефонныя лініі06 September 2018

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у верасні прамыя тэлефонныя лініі. Графік размешчаны на сайце Савета Міністраў, паведамляе БЕЛТА. У суботу, 8 верасня, прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр культуры Юрый Бондар, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц будзе на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам 15 верасня. Праз тыдзень, 22 верасня, свае пытанні можна будзе задаць міністру па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Вашчанка і міністру фінансаў Максіму Ермаловічу. 29 верасня прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў прамыя тэлефонныя лініі правядуць іх намеснікі. Час правядзення прамых тэлефонных ліній - з 9.00 да 12.00. Нумара можна ўдакладніць на афіцыйным сайце ўрада.