Play in a separate window

Listen to your favorite!

Now on air: Weather Next: 15.15 The Guest!
Diviner - Fallen Empires (2015)

Minsk - 72.89 and 105.1 MHz Brest - 72.47 MHz Vitebsk - 72.26 MHz Mogilev - 71.18 MHz Grodno - 68.90 MHz Gomel - 66.20 MHz

Традыцыйныя рамёствы, восеньскія абрады і народныя забавы чакаюць гасцей на "Глушанскім хутарку"05 October 2018

У пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 6 кастрычніка пройдзе штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў "Глушанскі хутарок". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме. У фестывалі прымуць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці і рамеснікі з Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў. У рамках тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Глушы чакаюць афіцыйныя дэлегацыі Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці, Валагоцкага раёна Валагодскай вобласці (Расія). На фестывалі будзе арганізавана праца тэматычных сельскіх падворкаў, дзе будуць знаёміць гасцей з гісторыяй, традыцыямі і абрадамі, частаваць дарункамі бабруйскай зямлі. У праграме таксама адкрыццё ганчарнага двара, майстар-класы і пленэр па кераміцы, прэзентацыі восеньскіх абрадаў з элементамі тэатралізацыі, страў нацыянальнай кухні. Тут жа пройдзе і традыцыйны раённы конкурс беларускай песні "Люблю цябе, Белая Русь". Упершыню на свяце разгорнецца "Казацкі стан". Казацтва Бабруйскага раёна пазнаёміць са сваімі традыцыямі і бытам, адбудуцца паказальныя выступленні па джыгітоўкі. Для самых юных наведвальнікаў будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны, адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы. Парадуе гасцей насычаная і каларытная канцэртная праграма з удзелам лепшых раённых калектываў мастацкай самадзейнасці. У фармаце свята народнай творчасці таксама пройдуць кірмашы-продажы рамеснай і сельгаспрадукцыі.