Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добры дзень, Сталіца!" Далей: 14:00 Навіны.
Гучала анлайн
Bluesville Station - From Out of the Blue (2015)

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

У Беларусі павялічаны цэны на каштоўныя металы, што скупляюць у фізасоб14 Жніўня 2020

У Беларусі павялічаны цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, на куплю ў фізічных асоб. Адпаведная пастанова Міністэрства фінансаў ад 3 жніўня 2020 года нумар 30 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Кошт за 1 г золата ў вырабах і ломе для 375-й пробы павялічыцца да Br47,39, для 500-й пробы - да Br63,19, для 583-й і 585-й проб - да Br73,93, для 750-й пробы - да Br94,79. Для золата 900-й пробы скупачная цана вырасце да Br113,74, для 916-й пробы - да Br115,76, для 950-й пробы - да Br120,6, для 958-й пробы - да Br121,07.

Плаціну 950-й пробы будуць скупляць па Br56,34 за 1 г.

Кошт за 1 г серабра 750-й пробы складзе Br1,06, 800-й пробы - Br1,13, 875-й пробы - Br1,23, 916-й пробы - Br1,29, 925-й пробы - Br1,3 і 960-й пробы - Br1,35.

Пастанова ўступае ў сілу з 17 жніўня.