Слухаць у асобным акне

Слухай любімае!

Зараз у эфіры: "Добрай раніцы, Сталіца!". Далей: 11.30 "Эліксір здароўя".
Гучала анлайн
Тутэйшая Шляхта - Зязюлька (2017) бел.

Мінск - 72,89 і 105,1 МГц Брэст - 72,47 МГц Віцебск - 72,26 МГц Магілёў - 71,18 МГц Гродна - 68,90 МГц Гомель - 66,20 МГц

У брытанскіх аэрапортах з-за дэбашыраў могуць абмежаваць продаж алкаголю02 Лістапада 2018

Улады Вялікабрытаніі могуць абмежаваць продаж алкаголю ў аэрапортах краіны з-за росту колькасці п'яных дэбашыраў на рэйсах, паведамляе Euronews. Калі новыя меры будуць адобраны, то ў барах і рэстаранах брытанскіх аэрапортаў алкаголь можна будзе набыць толькі пасля дзесяці гадзін раніцы. Па дадзеных Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі, лік п'яных дэбашыраў на рэйсах за апошнія гады рэзка ўзрос: у 2015 годзе было зафіксавана 195 выпадкаў, а ў 2017 - ужо 417. Пры гэтым распіццём алкаголю злоўжываюць не толькі пасажыры. Напярэдадні, 1 лістапада, у лонданскім аэрапорце Хітроў быў арыштаваны пілот "Японскіх авіяліній". Перад вылетам у Токіо п'яным яго заўважыў кіроўца аўтобуса, а праведзены аналіз алкаголю ў крыві паказаў дзесяціразовае перавышэнне нормаў. Падчас допыту супрацоўнік авіякампаніі прызнаўся, што выпіў паўтара літра віна і амаль два літры піва. Суд над пілотам адбудзецца ў канцы лістапада.